Далучаем дзяцей да беларускай мовы

“Навучанне пераказу мастацкіх твораў”

 

Пераказ – аднаўленне літаратурнага твора ў  вусным выразным маўленні. Уяўляе сабой складаны разумовы навык які фарміруецца паступова ў працэссе навучання. У форме пераказу выяўляецца мастацка-маўленчая дзейнасць дашкольнікаў на пачатковым этапе яе развіцця.

         Пытанні навучання дзяцей дашкольнага ўзросту пераказванню неаднаразова асвятляліся ў педагагічнай літаратуры. К.Дз. Ушынскі сярод метадаў развіцця всунага маўлення раіўактыўны, асэнсаваны пераказ казак і апавяданняў. Л.І. Ціхеева распрацавала патрабаванні да твораў, што прапануюцца для пераказвання, дала шэраг метадычных парад па навучанні пераказу ў дзіцячым садзе. Я.А. Флёрына таксама надавала вялікую ўвагу пытанням навучання дашкольнікаў пераказванню, разглядала пераказ як першы крок дзіцяці да самастойнага распавядання, як творчую дзейнасць, якая ўзбагачае маўленне новымі сродкамі выразнасці. Методыку навучання дашкольнікаў пераказванню распрацоўваюць такія сучасныя педагогі, як А.М. Бародзіч, В.В. Гербава, А.С. Ушакова і інш.

         Заняткі па навучанні пераказванню літаратурных твораў праводзяцца ва ўсіх узроставых групах з паступовым ускладненнем прыёмаў пераказу. Для гэтага падбіраюцца празаічныя творы з яркай кампазіцыяй, напісаныя даступнай дзецям мовай без складаных граматычных формаў, кароткімі, выразнымі фразамі, якія маюць выхаваўчае значэнне, уяўляюць сабой узоры дзіцячай мастацкай літаратуры. Такім патрабаванням найбольш адпавядаюцьнарлдныя казкі, дзе багата дыялогаў, а ўвагу дзяцей прыцягваюць спецыфічныя нарлдныя або казачныя звароты (жыць-пажываць; толькі яго і бачылі; высока сядзіць, далёка глядзіць і да т.п.).

         Для першых пераказаў падбіраюцца творы невялікага аб’ёмаў з простым дынамічным сюжетам. Пераказ маленькіх твораў, блізкі да тэксту або амаль даслоўны, з’яўляецца асновай для больш складаных формаў пераказу. Тэкст з некалькіх сказаў можа быць прачытаны выхавальнікам некалькіх разоў, не стамляючы дзяцей, а закончаны пераказ найбольш задавальняе дзяцей. Дзеці з поспехам пераказваюць невялікія казкі, такія, як “Коцік Петрык і мышка”, адпавяданні (напрыклад, “Яблык” В.Хомчанкі, “Кубік на кубік” Я.Тайца).

Дзецям старэйшага ўзросту для пераказаў падбіраюцца больш складаныя і аб’ёмныя творы, напрыклад народныя казкі “Пшанічны каласок”, “Муха-пяюць”, “Маша і мядзведзь”, апавяданні “Яшава рукавічка” В.Хомчанкі, “Бярозчыны валёнкі” У.Юрэвіча і інш. Дзецям гэтага ўзросту даступны апавяданні з маральнай накіраванасцю (“Пажарныя сабакі Л.М. Талстога, “Страшная казка” В.Віткі, беларуская народная казка “Лёгкі хлеб”). Рэкамендуюцца для пераказу і некаторыя апісальныя творы, такія, як “Вожык” В. Прышвіна, “Кот Васька” К.Дз. Ушанскага і інш.

         Падабраўшы літаратурны твор, выхавальнік рыхтуецца да падачы яго дзецям, прадумвае структуру заняткаў, прыёмы кіраўніцтва дзецьмі. Уважліва знаёміцца са зместам твора, выяўляе неразумелыя дзецям словы, практыкуецца ў выразным чытанні.  

         Не знаёмыя дзецям словы выхавальнік тлумачыць перад чытаннем. Напрыклад, слова янот лепш растлумачыць дзецям да чытання, паказаўшы малюнак, расказаўшы пра гэтую жывёлу. Такое слова, як куртаты, выхавальнік можа паясніць падчас чытання сінонімам кароткі.

         Падбор твораў для пераказвання, прыёмы навучання залежаць ад вопыту дзяцей, іх узроставых асаблівасцей, ад складанасці твора.

         Пачынаючы з сярэдняга узросту, дзяцей сістэматычна вучаць пераказу. На першых занятках ім прапануюцца добра вядомыя казкі, потым новыя, только што праслуханыя творы. Ў апошнім выпадку азнаямленне з творамі збліжаецца ў часе з пераказамі, што вымагае ад дзяцей ускладнення іх мысліцельна-маўленчай дзейнасці, і працэс авалодання мастацкім матэрыялам праходзіць больш інтэнсіўна.

         Часам перад чытаннем твора трэба правесці ўступную гутарку – паставіць 1-2 пытанні для актывізацыі вопыту дзяцей, для падвядзення іх да асэнсаванага ўспрымання. Так, перад чытаннем апавядання Н. Калінінай “Памочнікі” можна спытацца, як дзеці дапамагаюць у дзіцячым садзе і дома накрываць на стол. Пасля такой кароткай гутаркі выхавальнік робіць пераход: «А зарах паслухайце, як дапамагалі накрываць на стол Саша і Алёша. Апавяданне называецца “Памочнікі”». Аднак гутарка не абавязковы этап заняткаў, тым больш што ў групе «Чамучкі» выкарыстоўваюцца кароткія творы якія поўнасцю адпавядаюць вопыту дзяцей.

         Каб падрыхтаваць дзяцей да пераказу, выхавальнік 1-2 разы выразна чытае твор, ставіць дзецям некалькі пытанняў па яго змесце, паказвае ілюстрацыі, робіць тлумачэнне, а потым чытае яшчэ раз, папярэдзіўшы, каб дзеці ўважліва слухалі і запаміналі апавяданне (казку), бо затым яны самі будуць яго пераказваць. Устаноўка на запамінанне актывізуе работу памяці, увагу дзяцей, аде даецца яна толькі перад паўторным чытаннем.

         Далей выхавальнік выклікае дзяцей для пераказвання. Ён дапамагае ім пытаннямі, падказкамі. Калі дзіця не можа самастойна пераказваць, выхавальнік прапануе яму распавядаць разам з ім. Ён пачынае фразу, а дзіця працягвае яе. Напрыклад:

Выхавальнік: Жылі-былі …

Дзіця: … курачка і пеўнік.

Выхавальнік: Курачка яйкі несла …

Дзіця: … а пеўнік зярняткі здабываў.     

         Акрамя сумеснага пераказу выкарыстоўваецца прыём адлюстраванага пераказу, калі дзіця паўтарае за выхавальнікам фразу з пачатку:

Выхавальнік: Жылі-былі …

Дзіця: Жылі-былі дзед і бабка.

         Такі прыём выкарыстоўваецца на пачатковых этапах навучання пераказу, а таксама ў рабоце з дзецьмі, якія адчуваюць цяжкасці ў выкананні задання.

         Пераказ добра знаёмых дзецям народных казак праводзіцца інакш. Пасля чытання або распавядання казкі казкі выхавальнік ставіць некалькі пытаняў, дае тлумачэнне і прапануе пераказаць твор. На паўторных занятках зусім не трэба чытаць казку, можна адразу заслухаць пераказ дзіцяці, якое добра валодае маўленнем. Дашкольнікі часам аднаўляюць тэкст з істотнымі пропускамі. Выхавальнік указвае на гэта (Ты не пра ўсё расказаў; Успомні, чым усе закончалася). Можна далучаць дзяцей групы да ўзнаўлення прапушчанай часткі апавядання або прапанаваць нагадаць паслядоўнасць апавядання. Мэтазгодна прачытаць прапушчаныя радкі тэксту, нацэліўшы апавядальніка і ўсю групу на аднаўленне іх у пераказе.

         Па заканчэнні выхавальнік адзначае, з чым дзіця справілася добра, а што трэба палепшыць. Пры гэтым ён дае канкрэтныя парады, напрыклад, прапануе дзіцяці вымавіць тую ці іншую фразу гучней, выразней і т.п. Такія канкрэтныя патрабаванні станоўча ўплываюць на якасць наступных пераказаў.

         Вельмі плённымі ў плане развіцця звязнага маўлення (пераходу ад дыялагічнага да маналагічнага маўлення) з’яўляюцца гульні-інсцэніроўкі, у якіх разыгрываюцца прыдуманныя разам з выхавальнікам працягі знаёмых твораў. Напрыклад, пасля пераказу дзецьмі казкі “Коцік, пеўнік і лісіца”, які суправаджаўся дэманстрацыяй персанажаў на фланелеграфе, выхавальнік прапануе паслухаць, што было далей: “Пайшоў коцік зноў на паляванне, а пеўнік зачыніў за ім дзверы і пачаў абед варыць. Раптам у дзверы пастукалі. Пеўнік спужаўся, а гэта быў маленькі …” (паказвае малюнак) – “Зайчык”. – “Зайчык гаворыць…” – “Не бойся мяне, гэта я – маленькі зайчык”… Напрыканцы выхавальнік прапануе жадаючым расказаць працяг казкі яшчэ раз, калі дзеці адчуваюць цяжкасці, дапамагае ім пачаткам фразы.

         Ва ўзросце пяці-шасці працэс успрымання і эмацыянальнага засваення дзецьмі мастацкіх твораў удасканальваецца, павышаецца ўвага і цікавасць іх да вобразнага слова.

         На занятках па пераказванні выхавальнік праводзіць уступную гутарку (але не абавязкова), далей выразна чытае твор 1-2 разы, праводзіць гутарку па ягозмесце. Пытанні выхавальніка засяроджваюць увагу дзяцей на паслядонасці развіцця падзей, апісаннях, выразных словазлучэннях і зваротах. У гутарцы дзеці лепш засвойваюць моўны матэрыял твора. Пачынаецца яна з рэпрадуктыўных пытанняў, якія вымагаюць аднаўлення ў памяці дзяцей вобразаў. У канцы гутаркі трэба ставіць пытанні, каб заахвоціць дзяцей выказаць сваё стаўленне да герояў, ацаніць іх характары і ўчынкі, зрабіць высновы.  

         Пасля гутаркі апавядання чытаеццаяшчэ раз, затым выхавальнік прапануе дзецям пераказаць твор. Перад пераказваннем трэба вытрымаць невялікую паўзу з такім указаннем: “Усе падумайце, як вы будзеце распавядаць”. Колькасць дзяцей, якія пераказваюць твор, залежыць ад яго аб’ёму , ад паўнаты пераказаў. Кожнае дзіця пераказвае твор поўнасцю.

         Калі дзеці навучацца пераказваць невялікія творы, ім можна прапанаваць пераказваць па частках і большыя па памеры тэксты. Выхавальніку трэба адразу абмежаваць пераказ дзіцяці часткай: “Ты раскажаш пра тое, хто дапамог зайчыку выгнаць лісічку з хаткі”. А можна выкарыстаць такі прыём: адно дзіця пачынае пераказваць,другое працягвае і т.д. Перад пераказам неабходна папярэдзіць дзяцей, што яны будуць распавядаць не ўвесь твор ад пачатку да канца, а па частках.

         У працэсе кіраўніцтва пераказваннем выхавальнік выкарыстоўвае разнастайныя метадычныя прыёмы. Калі дашкольнік няўдала ўжыў тое ці іншае слова, выхавальнік выкарыстоўвае падсказку, калі дзіця робіць доўгую паўзу, педагог працягвае пераказ сам. Ён ацэньвае паўнату пераказу адзначае самастойнасць выкарыстанне розных інтанацый і рознага тэмпу маўлення. Дзеці таксама далучаюцца да ацэнкі пераказаў таварышаў напрыклад, адзначаюць, ці выразна яны пераказвалі, якія “прыгожыя” словы і выразы ўжылі.

         Пасля неаднаразовага пераказу дзецям старшай групы  выхавальнік можа прапанаваць прыдумаць свій варыянт казкі з паслядоўным увядзеннем у яе новых персанажаў. Сваімі ўказаннямі педагог дапамагае дзецям выканаць гэтае заданне, прытрамліваючыся сюжэту і моўных асаблівасцей казкі. Можна прапанаваць уявіць далейшае развіццё падзеі і адпаведна логіцы прачытанага твора апісаць дзеянні і стан персанажаў у новай сітуацыі, карыстаючыся лексікай твора. Такім чынам, пераказ можа быць дапоўнены слоўнай творчасцю дзяцей. Гэта спрыяе больш поўнаму і глыбокаму засваенню літаратурна-мастацкага матэрыялу, падмацоўвае яго ўплыў на развіццё звязнага маўлення дзяцей.

         Дзецям старэйшага ўзросту можна даць для пераказу 2-3 добра знаёмыя апавяданні, блізкія па тэме. Можна прапанаваць пераказ апавядання або казкі на выбар. На такіх занятках пераказы дзяцей больш кароткія, сціслыя.

          Мэтазгодна правесці заняткі па пераказванні  па малюнках дзяцей. Для гэтага на першых занятках трэба прачытаць выхаванцам твор, правесці гутарку па яго змесце. Для такой работы падбіраюцца творы, змест якіх дзеці змогуць адлюстраваць на малюнках (напрыклад, “Ранішнія прамяні”, “Чатыры жаданні” К.Дз. Ушынскага і інш.).

         Выхавальнік падбірае малюнкі адпаведна паслядоўнасці эпізодаў у творы (па аднаму малюнку на кожны эпізод). Усе малюнкі выстаўляюцца перад дзецьмі. Спачатку дзеці распавядаюць па асобных малюнках, а  ў канцы адзін або два дашкольнікі – па ўсіх адразу. Можна аднаму дзіцяці прапанаваць расказаць па ўсіх малюнках, а потым іншым дзецям – па асобных.

         Больш складаны прыём навучання – пытанні па змесце твора ў выглядзе плана. План трэбы прапанаваць дзецям пасля чытання твора, перад пераказам. Гутарка ў гэтым выпадку не праводзіцца. Спачатку выхавальнік некалькі разоў нагадвае пытанні ў ходзе пераказвання, пакуль дзеці не навучацца запамінаць іх. Дзяцей старэйшага ўзросту неабходна вучыць складанню плана, а затым выкарыстанню ўласнага плана пры пераказе. Паводле Л.А. Венгера і А.Л. Венгера, вельмі карысна “канспектаванне” дзецьмі казак з дапамогай умоўных геаметрычных фігур з наступным пераказам па мадэлі, што атрымалася.

         Можна правесці пераказванне знаёмых казак або апавяданняў па выбары дзяцей. Выхавальнік называе 2-3 творы і прапануе ўсім падумаць, хто які твор хоча пераказаць. На некаторых занятках можна прапанаваць для пераказу два тэксту: першы – новы для дзяцей, параўнальны лёгкі, а другі – ужо вядомы (ён павінен быць кароткім).

         Прапануюцца для пераказвання і творы апісальнага характару. Гэта, як правіла, тэксты пра прыроду В. Біянкі, Я. Чарушына, К. Каліны і інш. Пераказ апісальных твораў павінен абавязкова абапірацца на веды, вопыт дзяцей. З дапамогай пераказу дзеці глыбей і паўней засвойваюцьзвесткі пра прыроду, вучацца назіраць яе, адшукваць новае ў знаёмым і расказваць пар гэта вобразна, цікава.

         Каштоўным прыёмам навучання з’яўляецца ацэнка, аналіз і абмеркаванне дзецьмі пераказаў сваіх таварышаў. Дзяцей трэба вучыць уважліва выслухоўваць пераказы іншых, добразычліва абмяроўваць іх.

         Эфектыўным прыёмам практыкавання дзяцей у выразнасці выступае гульня-драматызацыя, якая не патрабуе дэкарацый, касцюмаў і папярэдняй падрыхтоўкі і праводзіцца ў канцы заняткаў.

свернуть

Загадкі.

 

 

За ўсіх птушак ён чарней,

Чысціць поле ад чарвей. (Грак)

Тук, тук, тук!

Ад сасны і да сасны рэха нясецца.

Лечыць сасну доктар лясны.

Як ён завецца?.(Дзяцел)

Ён у лузе, ён у полі,

Зранку лётае на полі.

Звонка песні распявае,

Імі дзетак ён вітае. (Жаўрук)

Хапаткія ў мяне крылы,

Хвосцік востры, нібы вілы,

З гліны я гняздо ляплю,

Мошак на ляту лаўлю.

                                (Ластаўка)

У чырвоных ботах

Ходзіць па балотах.

Захаваўшы лапкі,

Спрытна ловіць жабкі.  (Бусел)

Праз горы, даліны, праз тысячы сёл,

З далёкай краіны вярнуўся пасол.

Паважны, чыноўны, ён стаў на страсе,

У ботах чырвоных, каб бачылі ўсе.

                                         (Бусел)

 

Тут лапоча, там стракоча,

Усе навіны ведаць хоча.

Гэта птушка белабока –

Балбатлівая ...(сарока)

 

Доктар Стук на дрэва ўзлез...

Ведама дзіцяці:

Гэта лечыць хворы лес

Даўгадзюбы ...(дзяцел)

З выраю першы вяртаецца,

З песняй да свету звяртаецца,

Поля і неба сябрук –

Гэта, вядома, ...(жаўрук)

Сонца ў небе ярка ззяла,

Згінуў снег, і цёпла стала – з выраю, з чужых зямель

Прылятае ...(журавель).

У сасновым у лясу

Чутна сумнае “Ку-ку!”

А ці ведаеш якая

Гэта птушачка кувае?   (Зязюля)

Зноў пад дахам у гары,

Дом будуюць муляры.

Будзе ўтульны церам-дом,

Гразь ім служыць, як бетон (Ластаўкі)

Шустранькі, маленькі,

Сам у шэрай світцы.

Шукае канапелькі,

Каб трошкі пажывіцца.   (Верабей)

Скажы на вушка:

Якая птушка

Маленькага росту, рыжахвостая,

З пер’я – не залатая,

А песня - ў душу залятае? (Салавей)

Ледзь вясна шчэ наступае –

Ён канцэрты пачынае.

Гучна льецца песня-свіст.

Як завецца той артыст.   (Шпак)

Прыляцела да кармушкі

Размалёваная птушка,

А знайшла ў кармушцы сала,

Дык і ласаваца стала. (Сініца)

Чапу-ляпу, па вадзе

Птушка шэрая ідзе.

Хай там спёка, хай слота, -

Жыць не можа без балота. (Чапля)

 

 

 

 

Школа. Школьныя прылады

Не куст, а з лісточкамі,

Не кашуля, а пашыта.

Хто яе чытае,

Той розум мае. (Кніга)

Ляжыць паленца, а ў сярэдзіне – сэрца.

                                   (Аловак)

Палачка цудоўная, колерам няроўная.

Трэба толькі ў рукі ўзяць,

Пачынае маляваць   (Аловак)

Кніжкамі забітыя, на замкі закрытыя,

Паселі на плечы школьнай малечы.

                                      (Ранцы)

Я ўсё знаю, усіх вучу,

Але сама заўжды маўчу. (Кніга)

 

Белы зайчык па чорнаму полю скача. (Крэйда)

У двары - вялікі дом,

Нібы вулей, гулкі днём

Гул той вечарам змаўкае,

Раніцаю ажывае.

Хто наведае той дом,

Набывае веды ён. (Школа)

Мае гулкі галасок,

усіх склікае на ўрок.                           (Званок)

 

Ноччу маўчыць, удзень гамоніць

Маці другая, дзяцей навучае (Школа)

 

Гэта так, ці мне здалося?

Вунь гарбуз на тонкай восі,

А на ім намаляваны

Горы, рэкі, акіяны.        (Глобус)

 

 

Кветкі

Рос белы шар, вецер дунуў і шар спугнуў.                 (Дзьмухавец)

Стаяць каля сцежкі Юлькі,

На іх белыя кашулькі.

Сэрцайкі ў іх залатыя,

Адгадайце, хто такія. (Рамонкі)

Хвалюе водарам, красою,

Але не проста ўзяць рукою.

Галава – пахучая,

Тулава – калючае. (Ружа)

Сінявокі, слаўны, чысты,

Галавасты, залацісты.

Дасць абноў ён людзям шмат,

Будзе кожны вельмі рад (Лён)

З-пад снегу выйшла, расцвіла

І так, што аж зіма ўцякла (Пралеска)

 

У гаі-гаёчку

Між травы, расы –

Белыя званочкі.

Іх шануйце, дзеці,

Каб такой красы

Больш было на свеце. (Ландыш)

Сонца ім ласкі не шкадавала.

Сонечнай фарбаю пафарбавала.

Ой жа якія прыгожыя кветкі!

Ляцяць да іх пчолы, бягуць да іх дзеткі.

Полкі мядок салодкі збіраюць,

Дзеткі вянкі на галоўку сплятаюць.

                           (Дзмухаўцы)

 

Дзікія жывёлы

Што за гаспадар лясны

Спіць пад снегам да вясны,

Ну а летам да калод

Ходзіць красці чужы мёд.(Мядзведзь)

 

У рыжай разбойніцы хвост, як мятла.

Ад кары ўцяка – сляды замяла.

                                              (Ліса)

Сонца летняе пячэ

Альбо дождж маросіць –

Футра шэрае яшчэ

Ён да часу носіць.

Холадам дыхне зіма,

І ўсім на здзіўленне

Футра шэрага няма –

У белым ён адзенні. (Зайка)

Звіўся, скурчыўся клубком,

Не падымеш - колкі:

Як штыкі, тырчаць кругом

Вострыя іголкі. (Вожык)

 

Гучна – гучна зароў

Цар пушчанскіх звяроў. (Зубр)

Ой, як спрытна, нібы мячык,

Скача з елак на дубы.

На сучках к зіме няйначай,

Сушыць ягады, грыбы.

Спелы ёй арэх трапляе –

У таемны склад хавае.

На зіму, каб мець запас,

Дбаць ёй трэба ў летні час. (Вавёрка)

 

Па лясах блукае статак

Волатаў і немаўлятак.

Гэта пушчы спадары –

Белавежскія ...(зубры)

Гальчастыя рогі,

Хуткія ногі,

Колер поўсці – залаты.

Хто я , ці ведаеш ты? (Алень)

 

Бы ў кошачкі, галоўка.

А ў лапах сілу мае.

Па дрэвах лазіць лоўка

Драпежніца лясная.

Д ыхто яе не знае! (Рысь)

 

У ваду нырае смела,

Хатку ён будуе ўмела.

Пад вадой і на вадзе

Будаўніцтва ён вядзе.  (Бабёр)

Пад зямлёй будуе дом

І вядзе тунелі.

Невідушчым маўчуном

Ён жыве век цэлы. (Крот)

Пад хвоямі, пад смолкамі

Ляжыць клубок з іголкамі  (Вожык)

Што за гаспадар лясны

Спіць пад снегам да вясны.

А прачнуўшыся хутчэй

Па мёд лезе ў вулей. (Мядзведзь)

Я прыродны дрывасек,

Сёння зноў галіну ссек.

Пойдзе ўся кара на ежу,

Ствол на часткі я парэжу,

У раку насіць іх буду-

Пабудую з іх запруду.    (Бабёр)

Каб ніхто не адабраў,

За клжную шчочку

Непрыкметна ён схаваў

Зерня па мяшочку. (Хамяк)

 

Поры года

Яблыкі даспелі.

Адспявалі жнеі. Верас зацвітае...

Калі гэта бывае?   (У верасні)

Пахне лісцем і грыбамі,

Пахне бульбаю, імхамі,

Пахне дымам, пахне потам,

Пахне полем і работай.

І, напэўна, кожны знае,

Гэта...(восенню бывае)

Белым пухам замяло

І палеткі, і сяло.

Мост праз рэчку хутка ляжа,

А што гэта, хто адкажа? (Зіма)

Чараўніца да нас завітала –

Усё ажыло, заспявала.(Вясна)

 

Свойскія жывёлы

Ці то ў будні, ці то ў святы –

Носіць сво й кажух багаты.

А яна ж яго не шыла

 І за грошы не купіла.   (Авечка)

Зранку лапкай ён умыты.

Шэрстка – нібы з аксаміту.

Любіць спінкай выгінацца.

Мышы – страх – яго баяцца. (Кот)

З барадою нарадзіўся –

І ніхто ў нгас не здзівіўся,

Любіць лыка драць у лесе,

А лапцей не ўмее плесці,

Нібы птушка мае пух,

А ў хляве нядобры дух. (Казёл)

Адкажы, калі ахвота:

Што за дзіўная істота

Ходзіць з віламі на лбе,

На лужку мурог скубе,

Як і дзеці, любіць жвачку?

Бачыў гэтую дзівачку? (карова)

Не араты, не каваль, не плотнік,

А першы на вёсцы работнік.  (конь)

З людзьмі сябруе, хату вартуе,

Жыве пад ганкам, хвост абаранкам.

                                         (сабака)

Не яздок, а са шпорамі,

Не стораж – а ўсіх будзіць

                                          (Певень)

Ходзіць па двары, на нагах кіпцюры, белае каменне нясе.(Курыца)

У стаўку купаўся, ды сухім застаўся.

І пайшоў гарласты, у чырвоных ластах.                  (Гусак)

Не кароль, а ў кароне,

Не гусар, а пры шпорах,

Гадзінніка не мае, а час знае.

                                      (Певень)

Памяркуйце, дзеці самі:

Хто ў вас дома ёсць з вусамі?

Малады яшчэ, дарэчы,

А ляжыць ўсё на печы? (Кот)

Хто зялёнымі вачамі

Грозна бліскае начамі?

Мае пухленькія лапкі,

А на лапках – кіпці-драпкі,

Спінку пругка выгінае,

Страх на мышак наганяе (Кот)

 

 

Гародніна

Славен край наш ёй здаўна,

Трыста розных страў – яна.

І зімой, і летнім часам

На яе мы вельмі ласы.  (Бульба)

Я расту не на ствале,

Я заўсёды на стале.

Мяне ўкусіш, небарача,

Дык адразу і заплачаш. (Цыбуля)

Лата на лаце і шва не знайсці.                (Капуста)

Круглая, ды не гарбуз. З хвастом, ды не мыш                       (Рэпа)

Нарадзіўся сярод градкі,

Быў шурпаты – вырас гладкі,

І ляжыць пад кустом

Дагары крывым хвастом (Агурок)

Адгадай, сынок, загадку,

Што за месцейка за хаткай,

Дзе ўвіхаецца бабуля,

Водзяць там гарох, цыбуля,

Кроп і морквы крагод...

Гэта месца...(Агарод)

Выспеў на градзе белы чарадзей.

Галава – на славу, да зубка – зубок –

Добрая прыправа, а завуць...(часнок)

Завітала ў хату пані

У чырвоным сарафане,

Як пачалі распранаць –

Сталі плакаць, праклінаць.(Цыбуля)

Сакавіты, круглаваты

Здаравяка гэты.

Нам патрэбен на салаты

І на вінегрэты. (Бурак)

З яе цудоўныя салаты

Прыгатаваць мы вельмі рады.

Хоць злая, горкая, але

Хай будзе часта на стале.(Рэдзька)

 

Прадукты харчавання

У лісці хаваюцца, сонцам наліваюцца.

А паспеюць, дык нам свецяць белымі ілбамі.                       (Арэхі)

Белы, як снег, а салодкі, як мёд

                                                     (Цукар)

Нам патрэбна ў ядзе

Гэта беляніца.

Нарадзілася ў вадзе,

А вады баіцца. (Соль)

Вадкае, а не вада,

Белае, а не снег. (Малако)

Беленькая бочка,

На ёй – ні сучочка,

Ні абручыка, ні дна

І хоць бы клёпачка адна! (Яйка)

 

 

Транспарт

Хто ні ў дзень, ні ўночы

Не заплюшчвае вочы,

А ўсё ў дарогу углядаецца?

(Аўтамабіль)

Мае хобат, нібы слон.

Сам жалезны, дужы ён,

Рот зубасты разяўляе –

Хутка яму ён капае. (Экскаватар)

Бяжыць край дарогі,

За дрот трымаюць рогі. (Тралейбус)

Жалезны конь, у жываце агонь,

Есці не просіць, арэ, жне і косіць.

                                        (Трактар)

Я ў космас уздымаюся

На хвост абапіраюся. (Ракета)

Што гэта за машына,

Што разам жне і малоціць,

А ідзе – ажно зямлю калоціць

                                    (Камбайн)

Конь не просіць сена вехаць,

На ім можна вярхом ехаць.

Мільгацяць два колы – ногі,

І імчаць ускрай дарогі. (Веласіпед)

Што за дзіўны насарог?

Дзякуючы рогу

Роў засыпаць дапамог,

Разраўняў дарогу. (Бульдозер)

Цэглу, пліты, блокі,мноства рам...

Падымае пад аблокі

На будоўлі велікан.

                       (Пад’ёмны кран)

 

 

Дрэвы

Нішто не спужала,

Нішто не ляцела,

А ўся затрымцела,

А ўся задрыжала.           (Асіна)

Мной дзяўчынак называюць.

А як толькі зацвітаю –

З гудам рупным і вясёлым

Да мяне лятаюць пчолы. (Ліпа)

Сярод лесу агонь гарыць (Каліна)

У залаты клубочак схаваўся дубочак.

                                          (Жолуд)

Шмат на ёй іголак,

Але ўсе без вушак. (Ёлка)

Я ў пярэстым сарафане,

Залюбуецца – хто гляне.

Пра мяне складаюць песні...

Я ў парку, я і ў лесе. (Бяроза)

Маю галінку вы ўзялі,

У зямлю ўваткнулі, палілі –

Карэньчыкі яна пусціла

І ў рост пайшла з вялікай сілай.

Люблю расці я над вадой,

А называюся ...(вярбой)

Чырвонае цельца, каменнае сэрца,

Вінная на смак, а завецца як? (Вішня)

 

Я засяваю дол ігліцаю.

Спрадвеку слаўлюся жывіцаю. (Сасна)

Нас ты знойдзеш на кусце,

ускрай лесу, што расце.

Мы ласункі. Лекі мы.

Рады нам усюды.

Мы людзей сярод зімы

Лечым ад прастуды.  (Маліны)

Ля майго аконца

Цешацца сястрыцы

І гараць на сонцы

Гронкі - завушніцы.(Рабіна)

 

Насякомыя

Дзяўчынка кветку ўзяць хацела,

А кветачка – пырх і паляцела.

Завецца як жа кветка тая,

Што крыльцы мае і лятае (Матылёк)

Ля ракі жыве званар,

Ён балотны гаспадар.

Даўганогі,даўганосы,

Голас тонкі, а сам строгі. (Камар)

Чорны, ды не воран,

Рагат, ды не бык,

Шэсць ног без капыт,

Ляціць – вые, сядзіць – зямлю рые.

                                                     (Жук)

Джыганула штось ці Нінку –

Бо асу ўзяла за спінку.

Нінка пэўна і не знала,

Што кусака мае ...(джала)

Цэлы дзень яна лятае,

Усім назаляе,

А ноч настане, тады перастане. (Муха)

Вось дык хлапцы-малайцы!

На дзівосы здатны –

Без сякеры і пілы

Слаўна ўзводзяць хаты. (Мурашкі)

Без станка і без рук, а кросны тчэ.

                                            (Павук)

 

 

Прылады працы

Ручка ёсць, а не граблі,

Зямлю рые, а не плуг. (Лапата)

Са збітаю галавою па сяле ходзіць

                              (Долата)

Пілаванне рассяваю

І ў час працы я спяваю.

Лес заўжды мяне “чакае”,

Адгадай, хто я такая?        (Піла)

Адна матка дванаццаць сыноў мае і на ўсіх націскае. (Граблі)

Як вазьму цябе ў руку,

Трапна б’еш ты па цвіку.(Малаток)

Зямлю лычом варочае

Гарбаты гэты дзед.

Сам есці век не хоча ён,

А корміць цэлы свет (Плуг)

Есці век яна не просіць,

Хоць зубоў і многа мае.

Як працуе – сыпле проса,

Весела спявае.(Піла)

Вастразубы кракадзіл

Па ўсім полі пахадзіў,

Параслі яго сляды

Ды ў зялёныя рады.(Сеялка)

 

Бытавая тэхніка, час

Праз палі, масты, лясы

Ляцяць словы – галасы.

Дзякуючы правадам

Кажуць тут, а чуюць там.(Тэлефон)

Языка не мае, а гаворыць і спявае.

                                            (радыё)

Я не чарапаха – робат,

Але працаваць люблю,

Я не слон, але ў свой хобат

З дывана ўвесь пыл лаўлю (Пыласос)

Днём і ноччу я іду,

Ранкам вас не падвяду.

Нават тых, хто моцна спіць,

Здольны хутка разбудзіць. (Будзільнік)

І дзень ішоў, і ноч ішоў,

А з месца нават не сышоў.(Гадзіннік)

Белы дамок у кватэры стаіць.

І ў ім круглы год дзед мароз

То буркоча, то спіць (Халадзільнік)

 

Адзенне і абутак

Вярхом сядаю, на кім – не знаю.

Знаёмага ўбачу – адразу саскочу.

                                                   (Шапка)

Ходзяць чужымі нагамі,

Мяч адбіваюць насамі. (Чаравікі)

 

Грыбы

Не ў бары расце – у садзе,

Як маленькі парасон,

Грыб няхітры, вельмі смачны,

З гучнай назвай ..(шампіньён)

 

 

свернуть

АСНОЎНЫЯ ПАНЯЦЦІ

 

Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку.
У сэрца упляліся назаўжды.
Гучала калыханка - песня маткі –
Празрыстым звонам нёманскай вады,

Пявучым словам беларускіх вёсак...
А бацька - сын шырокае Акі -
Прынёс мне ў дар, як водгук cвaix вёснаў,
Расійскай мовы гучныя радкі.

 

Маўленчае развіццё дашкольнікаў у Беларусі адбываецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя (білінгвізму). Для большасці гарадскіх дзяцей першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць i думаць, мець зносіны  з акружаючымі ix людзьмі, з'яуляецца руская мова, а беларуская выступае для ix як другая. У той жа час беларуская мова асэнсоўваецца ў грамадстве як родная мова, на аснове якой ажыццяўляецца нацыянальна-культурная сацыялізацыя дзяцей.

Для меншай часткі дзяцей, галоўным чынам у сельскай мясцовасці, першай мовай з'яуляецца беларуская, праўда, часта не чыстая, а змешаная з рускай. Гэтыя дзеці знаёмяцца ў дашкольнай установе i з рускай мовай, аднак ixмаўленне часцей за ўсё цяжка аднесці да якой-небудзь адной моўнай сістэмы.

Блізкасць рускай i беларускай моў, асаблівасці руска-беларускага білінгвізму патрабуюць спецыфічных падыходаў да развіцця рускага i беларускага маўлення дашколь-нікаў. Асаблівай увагі патрабуе навучанне дзяцей з рускамоўных сем'яў беларускай мове як другой роднай.

 

Білінгвізм (двухмоўе) - валоданне дзвюма мовамі. Білінгвізм натуральны i штучны (як вынік  навучання). Білінгвізм аўтаномны  і змешаны. У першым выпадку   білінгвізм выразна дыферэнцыруе моўныя сістэмы, на якіх гаворыць. Пераход ад стварэння тэкста на адной мове да стварэння на другой адбываецца ўяго шляхам пераключэння з механізму адной мовы надругі. У другім выпадку білінгвізм недакладна проціпастаўляе сістэмы абедзвюх моў, дзве моўныя сістэмы з'яуляюцца ўзаемапранікальнымі, што прыводзіць да інтэрферэнцыі- неадвольнага змешвання сродкаў дзвюх моў у вонкавым маўленні.

Білінгвізм рэцэптыўны - здольнасць чалавека ўспрымаць i разумець маўленне на другой мове.

Білінгвізм рэпрадуктыўны - здольнасць чалавека ўзнауляць пачутае або прачытанае на другой мове.

Білінгвізм прадуктыўны - здольнасць чалавека самастойна будаваць выказванні, якія дазваляюць дасягнуць узаемаразумення.

Двухмоўная асоба - білінгв, чалавек, які валодае ў роўнай або прыблізна роўнай cтупені дзвюма мовамі як роднымі.

 

Навучанне мове (лшгвістычнае развіццё) - фарміраванне ў дзяцей элементарнага асэнсавання моўных i маўленчых з'яў,штo садзейнічае больш паспяховаму авалоданню практычнымі  маўленчымі навыкамі

Развіццё маўлення - фарміраванне маўленчых навыкаў iўменняў, навыкаў маўленчых зносін ва ўмовах мэтанакіраванага педагагічнага ўздзеяння.

 

Маўленчая дзейнасць - актыўны, мэтанакіраваны працэс, апасродкаваны моўнай сістэмай i абумоўлены сітуацыяй, пра­цэс прыняцця i перадачы паведамленняў.   Асноўныя кампаненты маўленчай дзейнасці: гаварэнне i слуханне.

 

Маўленчае ўменне - асаблівая здольнасць чалавека, якая становіцца магчымай у выніку развіцця маўленчых навыкаў: творчае, прадуктыўнае камбінаванне моўных адзінак, выкарыстанне апошніх у любых сітуацыях зносін.

 

Маўленчы навык - маўленчае дзеянне, якое дасягнула ступенi дасканаласці, здольнасць ажыццяўляць аптымальным чынам тую або іншую аперацыю (унутранае афармленне моўных з'яў - выбар сінтаксічнай структуры сказа, слоў, склону, ліку i т. д.; вонкавае афармленне - вымаўленне, чляненне фраз, інтаніраванне).

 

Моўная асоба - чалавек як карыстальнік i творца мовы, яго гатоўнасць здзяйсняць маўленчыя ўчынкі, ствараць i прымаць творы маўлення.  

 

Моўная здольнасць - сукупнасць маўленчых навыкаў iўменняў, сфарміраваных на аснове прыроджаных перадумоў.

свернуть

Метадычныя прыёмы і формы работы па азнаямленню дашкольнікаў з творамі мастацкай літаратуры

 

Задачы азнаямлення дзяцей з беларускай мастацкай літаратурай

У празаічных i паэтычных творах беларускай мастацкай літаратуры адкрываецца i тлумачыцца дзіцяці жыццё грамадства i прыроды, свет чалавечых пачуццяўi узаемаадносін, развіваюцца ўяўленні, узбагачаюцца эмоцыі, даюцца цудоўныя вобразы. Гэтыя вобразы па свайму ўздзеянню розныя: праз апавяданні  дзеці  пазнаюць лаканічнасць i дакладнасць слова; у творах малога фальклорнага жанру i вершах улоуліваюць музыкальнасць, напеўнасць, рытмічнасць; літаратурныя i народныя казкі раскрываюць перад імі яе трапнасць i выразнасць, багатства роднай мовы жывымі вобразнымі характарыстыкамі, параўнаннямі.

Перад педагогамі дашкольных устаноў праграма "Пралеска" ставіць задачы:

па-першае, вызначаць тыя творы мастацкай літаратуры, якія дзецям патрэбна прачытаць, расказаць, вывучыць на памяць; выхоўваць у дзяцей любоў да мастацкага слова, павагу да кнігі;

па-другое, кожны мастацкі твор трэба давесц да дзяцей як твор мастацтва, раскрыць яго задуму, зацікавіць слухачоў эмацыянальнымі адносінамі літаратурных персанажаў, ixпачуццяміi учынкамі.

Уменне ўспрымаць літаратурны твор, усведамляць разам са зместам элементы мастацкай выразнасці само па сабе да дзіцяці не прыходзіць: яго трэба развіваць i выхоўваць з самага ранняга ўзросту. 3 гэтай нагоды выхавацелю, перад тым як знаёміць дзяцей з твopaмi, неабходна зразумець iўспрыняць ix, сумець прааналізаваць змест, вызначыць мастацкую форму, а таксама авалодаць, тэхнікай чытання i расказвання, ведаць біяграфічныя  звесткі аб аўтары мастацкага твора.

Метады i прыёмы азнаямлення дзяцей з мастацкай літаратурай

Знаёмства з твopaмi мастацкай літаратуры (чытанне, расказванне, завучванне, пераказ, драматызацыя) ажыццяўляецца на занятках, а часцей за ўсё ў штодзённым жыцці.

Як вядома, слуханне i разумение — гэта першая ступень авалодвання мовай. Таму, калі дзеці слухаюць выхавальніка,  яны вучацца разумець пачутае, успрымаць беларускую мову. Пажадана, каб педагог не толью чытаў тэксты, але i расказваўi, каб лагічна даносіў думку, каб мова яго была прыгожая iмастацкі выразная. Выхавацель перад чытаннем твора расказвае аб рэальных падзеях, фактах, якія знайшлі адлюстраванне ў гэтым мастацкім творы. Такім чынам, аутарскі тэкст набывае для дзяцей большую значнасць i важнасць. Потым выхавацель гутарыць аб прачытаным з мэтай высвятлення, што цікавага дзеці пазналіў гэтым творы.

Каб навучыць дзяцей слухаць мастацкі  твор, дапамагчы iмзасвоіць яго змест iэмацыянальны настрой, выхавацель, акрамя выразнага чытання, выкарыстоўвае дадатковыя метадычныя прыёмыякія развіваюць навыкіi уменні слухання, запамінання i разумення. Гэта могуць быць:

  • паўторнае чытанне тэкста;
  • паўторнае чытанне асобных яго частак;
  • тлумачэнне значэнняў незразумелых слоў.

Чытанне мастацкага твора можа суправаджацца:

1)   гулънёвъмідзеяннямі дзяцей;

2)прадметнай нагляднасцю (разгляд цацак, прадметаў, ілюстрацый у кнігах, падбор i разгляд карцін, якія па зместу супадаюць з мастацкім творам, напрыклад апісанне прыроды i г. д.).

3)чытаннем у спалучэнні з музыкай;

4)славеснай дапамогай (пастаноўка пасля чытання пошукавых пытанняў (чым спадабаўся герой?); параўнанне з падобным ціпроцілеглым выпадкам з жыцця дзяцей альбо з другога мастацкага твора; падказванне слоў-эпітэтаў, называнне абагульняючай істотнай рысы вобраза (рашучы, добры, мужны) пры адказах дзяцеи);

5) спалучэннем чытання з тэатральным паказам, інсцэніраваннем (драматызацыя урыўкаў твораў, імітацыя дзеянняў пры расказванні верша, апавядання, казкі).

Чым меншы ўзрост дзіцяці, тым больш яму патрэбны гульнёвыя дзеянні, прадметная нагляднасць, якія б суправаджалі чытанне. Старэйшыя ж дашкольнікі могуць засвойваць прачытанае пры дапамозе славеснай падтрымкі.

Дзецям абавязкова патрэбна некалькі разоў чытаць адзінi той жа твор. Яны любяць слухаць ужо знаёмыя апавяданні, казкі, вершы. Паўторнае эмацыянальнае перажыванне праслуханага мастацкага твора вядзе да лепшага засваення яго зместу, дае магчымасць дзецям глыбей асэнсаваць падзеі, учынкі герояў.

Замацаванню прачытанага садзейнічае гутарка аб праслуханых творах (казках, апавяданнях, вершах iг.д.). Гутаркі пас­ля азнаямлення з творамі дапамагаюць вызначыць жанр, асноўны змест, сродкі мастацкай выразнасці. Гутарка дапамагае вучыць дзяцей аналізаваць змест прачытанага твора. Для таго каб прааналізаваць літаратурны твор, неабходна перш за ўсё адыйсці ад дробязнага апытальнага аналізу, бо ён перашкаджае ўспрыманню вобраза iўсяго твора ўвогуле. Патрэбна выкарыстоўваць разнастайныя пытанні, якія б садзейнічалі аналітычнай i эмацыянальнай дзейнасці дзяцей:

>    Якія пачуцці выклікаў у вас твор?

>    Што вас больш за ўсё ў творы ўсхвалявала, абрадавала, засмуціла? Чаму?

>    Што вы можаце сказаць пра героя? Ці падабаецца вам яго ўчынак? Чаму?

>    Хацеў бы ты дапамагчы герою? Што б зpaбiў, як дапамог?

>    Што б ты пaраіў герою?

>  Што б ты зpaбiў, калі б апынуўся на яго месцы?
Такая пастаноўка пытанняў дае дзіцяці магчымасць выказаць свае пачуцціi думкі, гэта значыць падтрымаць ініцыятыву дзяцей, icцi ад дзяцей.

Пры знаёмстве з мастацкай літаратурай можна выкарыстоўваць iіншыя прыёмы, напрыклад:

♦    разглядванне ілюстрацый з мэтай накаплення у дашкольнікаў уяуленняў аб тым, як малюнкі мастакоў дапамагаюць зразумець твор;

♦    славесныя замалёукі. Дзеці расказваюць аб тым, як яны прадстаўляюць герояў твора, як яны выглядаюць, у чым апрануты, дзе знаходзяцца i г. д.

Потым можна прапанаваць дзецям зрабіць малюнкі да зместа мастацкага твора альбо асобнага эпізода, сабраць усе малюнкі да мастацкага твора i скласці "кніжку-малышку". Да кожнага эпізода дзеці прыдумваюць сказ, што у выніку з'яуляецца планам для дзіцячага пераказу твора. Дзеці майструюць вокладку, пераплёт, i атрымліваецца прадукт калектыўнай працы дзяцей — кніжка.

Акрамя прыёмаў, яюя садзейнічаюць слуханню, запамінанню i разуменню мастацкіх твораў, выхавацель можа выкарыстоўваць пры знаёмстве дзяцей з мастацкай літаратурай такія прыёмы, якія садзейнічаюць развіццю выразнага маўлення дзіцяці. Педагагічнае майстэрства выхавацеля павінна быць накіравана на тое, каб дзіця атрымала эстэтычную асалоду ў час слухання мастацкага твору, заўважыла яе маўленчую, яскравую, трапную, мілагучную мову. Каб замацаваць заўважаныя ў творы прыгожыя словы ў слоуніку дзяцей, можна выкарыстаць прыём падбору мастацкіх азначэнняў да той цііншай рэчы, з'явы, вобраза. Выхавацель павінен звярнуць увагу дзіцяціi на эпітэты, параўнанні, якія ёсць у творы.

Станоўча спрыяе развіццю вобразнага маўлення дзіцяці мастацкі пераказ твора, казкі.Taкi прыём, як расказванне ад імя аднаго з герояў казкіці апавядання, дапаможа дзіцяці перадаць яго асаблівасці.

Мастацкія творы беларускіх пісьменнікаўi паэтаў знаёмяць дзяцей з прыгожымі параўнаннямі, трапнымі выразамі прыказкамі, прымаўкамі, якія паэтызуюць мову дашкольнікаў, робяць больш  вобразнай.

Вялікую ролю ў развіцці вобразнага маўлення дзяцей выконвае гульня-драматызацыя. Дзеціў час гульні-драматызацыі не толькі авалодваюць зместам мастацкага твора, але i вучацца перадаваць аўтарскі тэкст, выконваць ролі.

Разгортванне сюжэтна-ролевай гульні на падставе літаратурнага твора, выкарыстанне гульнёвых сітуацый - гэта таксама цікавыя прыёмы ў рабоце з дзецьмі.

Эфектыўнасць выкарыстаных разнастайных прыёмаў у ра­боце з дашкольшкамі будзе залежыць у асноўным ад майстэрства выхавацеля i яго зацікаўленасці, ад мэты, якую ён паставіў перад сабой i дзецьмі.

Формы работы па азнаямленню дзяцей з мастацкай літаратурай

Важным момантам пры знаёмстве з мастацкімі творамі  з'яўляецца расказ выхавацеля аб пісьменніках i паэтах. Ужо з чатырохгадовага ўзросту дзяцей неабходна знаёмщь з прозвішчаміаўтараў кніг. Творчыя біяграфіі паэтаўiпісьменнікаў дашкольнікізасвоіць не могуць, але ж асобныя эпізоды з ix жыцця, расказаныя дарослымі дзецям, у ix памяці ўсё ж такі надоўуга захоўваюцца. Пачынаючы з групы "Чамучкі" (пяты год жыцця дзяцей), праводзяцца кароткія, але змястоўныя гутаркі аб кнігах,  пісьменніках, паэтах. Аднак спецыяльныя заняткі па азнаямленню дзя­цей з жыццём i творчасцю пісьменнікаў i паэтаўiixкнігамiправодзяцца у групе "Фантазёры".

Выхавацель з дапамогай пытанняў высвятляе, як называюць тых людзей, якія пішуць апавяданні, вершы; якіх паэтаўiпісьменнікаў ведаюць дзеці, якія кнігі ім вядомы, хто  ведае, аб чым у ix расказваецца. Можна разгледзець з дзецьмі кнігі. Можна прапанаваць  успомніць твор па памяці.

 

Літаратурнаму развіццю дзяцей садзейнічаюць літаратурныя ранішнікі, вечарыны, прысвечаныя творчасціпісьменніка ці паэта,  вечары казак, загадак, літаратурныя віктарыны па творах аднаго цінекалькіхх знаёмых пісьменнікаў. У такіх мерапрыемствах пажаданы i актыўны ўдзел бацькоў. Гэтыя формы работы з дзецьмінакіраваны на фарміраванне станоўчых эмацыянальных адносін  да мастацкіх твораўi  беражлівых адносін да кнігi.

 Для мэтанакіраванай працы па азнаямленню дашкольнікаў з беларускай мастацкай літаратурай патрэбна стварыць неабходныя ўмовы, якія б спрыялі выхаванню ў дзяцей цікавасці да малых фальклорных форм, мастацкіх твораў бсларускіх пісьменнікаў i паэтаў. У кожнай узроставай групе   выха­вацель абсталюе інфармацыйныя цэнтры — кутокі кніг.  Бібліятэчкі кніжных куточкаў у групавых пакоях час ад часу аднаўляюцца партрэтаміпісьменнікаўiixкнігамі. 

 

Акрамя працы выхавацеля, вялікая роля ў азнаямленні дзя­цей з творамі беларускіх пісьменнікаў  i паэтаў належыць бацькам выхаванцаў дзщячага сада, бо асновай усёй педагогікі з'яўляецца цесная сувязь бацькоў i дзяцей.   Ад таго, якія адносіны будуць у бацькоўда роднай мовы, беларускай культуры, будуць залежаць адносіны дзяцей да спадчыны.

свернуть

Тэатралізаваная дзейнаць як сродак развіцця маўленчых здольнасцей дашкольнікаў

 

Чалавек усё жыццё даводзіць да дасканаласці асабістую мову, авалодваючы багаццямі мовы, і любая ўзроставая мяжа ўносіць штосьці новае ў яго маўленчае станаўленне. Дзякуючы роднай мове дзіця  ўваходзіць у наш свет, атрымлівае шырокія магчымасці зносін з іншымі людзьмі. Мова дапамагае зразумець адзін аднаго,  фарміруе погляды і перакананні,  а таксама аказвае вялікую паслугу ў спазнанні свету, у якім мы жывём.

 

Развіццё мовы  з'яўляецца цэнтральнай задачай маўленчага выхавання дзяцей.  Гэта абумоўлена,  першым чынам. яе сацыяльнай значнасцю і роляй у фарміраванні асобы.  Менавіта ў мове рэалізуецца асноўная, камунікатыўная, функцыя мовы і гаворкі. Складная гаворка — вышэйшая форма мовы разумовай дзейнасці, якая вызначае ўзровень маўленчага і разумовага развіцця дзіцяці. Адэкватнае ўспрыманне і прайграванне тэкставых навучальных матэрыялаў,  уменне даваць разгорнутыя адказы на пытанні, самастойна выкладаць свае меркаванні – усе гэтыя і іншыя навучальныя дзеянні патрабуюць дастатковага ўзроўня развіцця звязнай (маналагічнай і дыялагічнай) мовы.  Гэта тлумачыцца тым, што,уласна, мова лічыцца прыёмам фарміравання і фармуляванні ідэі, сродкам зносін і ўздзеянні на акружаючых.

 

Паводле вучэбнай праграмы  дашкольнай адукацыі маўленчае развіццё з'яўляецца адным са скразных механізмаў развіцця дзіцяці.  Паўнавартаснае авалоданне мовай  у сярэднім дашкольным узросце з'яўляецца неабходнай умовай рашэння задач разумовага, эстэтычнага і маральнага выхавання дзяцей. Чым раней будзе пачата навучанне валоданню мовай, тым вальней дзіця будзе мець зносіны ў далейшым.

 

Развіццё мовы ажыццяўляецца ў розных відах дзейнасці дзяцей: азнаямленню з мастацкай літаратурай, з'явамі навакольнай рэчаіснасці, а таксама ў гульнявой  і мастацкай дзейнасці,  у паўсядзённым жыцці.

 

Дзейсным сродкам для развіцця мовы дзяцей з'яўляецца творчая тэатралізаваная дзейнасць. Тэатралізаваная дзейнасць – адзін з самых эфектыўных спосабаў уздзеяння на дзяцей, у якім найболей ярка і досыць выяўляецца прынцып навучання: вучыць гуляючы. Тэатралізаваныя гульні карыстаюцца ў дзяцей нязменнай любоўю. Кнігі,  казкі, спектаклі з'яўляюцца для дзіцяці невычэрпнай крыніцай развіцця пачуццяў і фантазіі, а ў сваю чаргу развіццё пачуццяў і фантазіі далучае яго да духоўнага багацця, назапашанаму чалавецтвам. Тэатралізаваная дзейнасць развівае маўленчую сферу дашкольнікаў, дапамагае развіццю камунікатыўных здольнасцяў, засваенню новых патрабаванняў і кіраўніцтву карэкцыі рыс дзяцей.

 

Задачамі працы па тэатралізаванай дзейнасці з'яўляюцца:

 

 — фарміраваць уменне дзяцей выкладаць свае думкі складна, паслядоўна;

 

— фарміраваць граматычны, лексічны лад мовы;

 

 — развіваць навыкі актыўнай, гутарковай, вобразнай мовы;

 

— працягваць развіваць дыялагічную, маналагічную мову;

 

 — працягваць удасканальваць мастацка – маўленчыя выканальніцкія навыкі дзяцей  у розных відах тэатралізаванай дзейнасці;

 

— працягваць развіваць выразную, інтанацыйную старану мовы;

 

Для рашэння пастаўленых задач у групе неабходна ствараць  прадметна—прасторавае асяроддзе, што забяспечвае сумесную тэатралізаваную дзейнасць дзяцей і педагога, а таксама самастойная творчасць кожнага дзіцяці. 

 

Тэатралізаваная дзейнасць адна з самых эфектыўных спосабаў уздзеяння на дзяцей, у якім найболей досыць і ярка выяўляецца прынцып навучання: вучыць гуляючы. Тэатральныя гульні з'яўляюцца найважным фактарам,  стымулюючым развіццё ў дзяцей складнай мовы.  У тэатральнай гульні кожнае дзіця магло б выявіць свае эмоцыі,  пачуцці, жаданні і погляды прычым не толькі на едзіне з сабой, але і публічна не саромеючыся прысутнасці слухачоў. Стымулюе актыўную мову за кошт пашырэння слоўнікавага запасу,  удасканальвае артыкуляцыйны апарат. Дзіця засвойвае багацце роднай мовы, яго выразныя сродкі. Выкарыстоўваючы выразныя сродкі і інтанацыі,  якія адпавядаюць характару герояў і іх учынкаў,  імкнецца казаць выразна, каб яго ўсе зразумелі. У тэатралізаванай гульні фарміруецца дыялагічная, эмацыйна насычаная мова. Дзеці лепш засвойваюць утрыманне твора, логіку і паслядоўнасць падзей, іх развіццё і прычынную абумоўленасць. Тэатралізаваныя гульні спрыяюць засваенню элементаў маўленчых зносін(міміка, жэст, пастава, інтанацыя, мадуляцыя голасу). Заняткі ў дзіцячым тэатры ўзбагачаюць дзяцей новымі ўражаннямі, ведамі.  развіваюць цікавасць да мастацкай літаратуры,  актывізуюць слоўнік, гутарковую мову, спрыяюць маральна-эстэтычнаму выхаванню, дазваляе вырашаць шматлікія актуальныя праблемы педагогікі і псіхалогіі,  злучаныя з мастацкім і маральным выхаваннем, развіццём камунікатыўных якасцяў асобы,  развіццём уяўлення,  фантазіі,  ініцыятыўнасці. Мэтай  працы па тэатралізаванай дзейнасці з'яўляецца: авалоданне дзецьмі паўнавартаснай мовай, без чаго немагчыма паспяховае навучанне ў школе, а гэта адна з найважных задач,  якія стаяць перад дзіцем дашкольнага ўзросту.  Чым больш развіта ў дзіцяці мова,  тым шырэй яго магчымасці спазнання.     Тэатралізаваныя гульні даюць магчымасць перайсці ад бязмоўных эцюдаў да эцюдаў са словамі, дыялогу, маналогу, імправізаваць з элементамі пераапранання на зададзеную тэму, што бударажыць фантазію, развівае ўяўленне, дзеці вучацца выяўляць сябе ў руху, свабодна трымацца не саромеючыся. Для дзяцей дашкольнага ўзросту важныя ўсе кампаненты тэатра і музыкі,  і гарнітуры, і дэкарацыі, а галоўнае слова.  Частыя рэпетыцыі даюць дзецям магчымасць мець зносіны, зразумець пачуццё партнёрства,  узаемадапамогі, здымае скаванасць, паскарае працэс авалодання навыкамі публічных выступаў.

 

Тэатралізаваныя гульні выступаюць эфектыўным сродкам сацыяльна – эмацыйнага, маўленчага і мастацка – эстэтычнага развіцця дашкольніка, усебакова ўзбагачаюць яго досвед, актывізуе цікавасць да мастацтва, спрыяюць расчыненню і развіццю творчых здольнасцяў. Выкарыстанне тэатральных прыёмаў на занятках па развіццю мовы разглядаецца як метад рознабаковага развіцця дашкольніка. Эфектыўнасць гэтага метаду падкрэсліваецца шляхам супастаўлення ўзроставых псіхалагічных асаблівасцяў успрымання мовы і маўленчай творчасці дзяцей. Галоўны прынцып арганізацыі працы па дадзеным кірунку-інтэгрыраванасць у адпаведнасці з якім тэатралізаваная дзейнасць уключаецца ў цэласны педагагічны працэс.

 

Такім чынам, тэатралізаваная дзейнасць адзін з самых эфектыўных спосабаў уздзеяння на дзіця, у якім найболей ярка выяўляецца прынцып навучання: актывізацыі і ўдасканаленні слоўнікавага запасу, граматычнага ладу мовы, гукавымаўленню, навыкаў складнай мовы,  тэмпу, выразнасці мовы.  А ўдзел дзяцей у тэатралізаваных гульнях дастаўляе ім радасць, выклікае актыўную цікавасць, захапляе, стварае псіхалагічны камфорт прыбыцця дзяцей у дашкольнай установе.

свернуть